Буйная параза менскіх «Цмокаў»


Сталічныя «Цмокі» няўдала з’ездзілі ў госці да маскоўскага ЦСКА. У чарговым туры Адзінай лігі ВТБ дружына Грышчука зазнала буйную паразу ад лідараў турнірнай табліцы, армейцаў, з лікам 48:92.

Пачатак сустрэчы прайшоў на сустрэчных курсах і не прадказваў такога разгрому. Нават на першы кароткі перапынак мы пайшлі, ведучы ў ліку 19:15. Аднак кароткая паўза пайшла на карысць гаспадарам паркету, якія адразу дабавілі ў хуткасці, дакладнасці кідкоў і ў другой чвэрці зрабілі рывок у ліку – 28:7, а наступную дзесяціхвілінку выгулялі 28:9. Аднавіць раўнавагу пасля такога задзелу беларускі клуб ужо не здолеў. Больш за ўсіх балаў – 13 – у нас набраў Іван Мараш. Наступны свой двубой у лізе «Цмокі» правядуць 20-га снежня на пляцоўцы «Менск-арэны», супернік – падмаскоўны клуб «Хімкі».