Брысбан – за Азаранкаю


Буйны турнір жаночай тэніснай асацыяцыі ў аўстралійскім Брысбане з прызавымі $ 1 млн скарыўся Вікторыі Азаранцы. У фінале спаборніцтваў беларуска сустракалася з немкаю Анжэлік Кербер і даволі лёгка з ёй расправілася – 6:3, 6:1.

За гадзіну і 13 хвілінаў, праведзеных на корце, Віка двойчы падала навылет, зрэалізавала 5 брэйк-пойнтаў і пры гэтым не дапускала двайных памылак. Анжэлік у сваю чаргу выканала 2 эйсы і адзін брэйк і двойчы памылілася на падачы. У асабістых сустрэчах спартовак поўная перавага беларускі – 6:0. Гэты тытул стаў для Азаранкі 18-ым у кар’еры ды першым з ліпеня 2013-га, калі яна першынствавала ў Цынцынаці. Таксама перамога ў Брысбане прынесла нашай суайчынніцы $ 190 тыс прызавых, 470 рэйтынгавых балаў, дзякуючы якім яна ўзнялася ўжо на 16-ты радок у спісе ВТА. Праз тыдзень у Мельбурне сартуе першы ў селетнім сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» – «Острэліян Оўпэн».