Боінг над Украінаю збілі расейцы?


Міжнародная экспертна-журналісцкая група «Бэлінг-кэт» ідэнтыфікавала 20 расейскіх вайскоўцаў, датычных да катастрофы малайзійскага Boeing рэйсу MH17, які быў збіты паўтара года таму ў паветранай прасторы Украіны – над тэрыторыяй, дзе ў той час адбываліся актыўныя баявыя дзеянні.

Нідэрландская пракуратара паабяцала далучыць гэтыя звесткі да свайго расследавання. А ва Украіне іх разглядаюць як чарговы доказ версіі датычнасці Расеі да катастрофы.