Бізнесоўцы пачнуць пратэсты?


Гісторыя беларускіх прадпрымальнікаў – як гісторыя выжывання і змагання – ізноў жа за выжыванне. Бізнесоўцы спрабуюць шукаць сваю будучыню. Каля сямі соцень індывідуальных прадпрымальнікаў сабраліся на форуме ў Менску.

Галоўнае пытанне – як перадухіліць масавыя банкруцтвы? Грамадскае аб’яданнне «Перспектыва» унесла свае прапановы. Але, што будзе далей, бадай не ведае ніхто.