Берасцейцы супраць «Velcom»


Змаганне жыхароў берасцейскае вуліцы Набярэжная з аператарам мабільнай сувязі «Velcom». Але гэта хутчэй як гульня ў зламаны тэлефон. Сваю вышку кампанія паставіла проста ў зялёнай зоне пад вокнамі жыхароў. І пра іх меркаванне нават не запыталіся. Жыхары абураюцца ды падлічваюць – у іх раёне паслугамі «Velcom» карыстаецца толькі сем адсоткаў чалавек. Ірына Дарафейчук.