Аб'ектыў 04.03.2018 Берасцейцы на знак пратэсту кормяць галубоў


У Берасці на галоўнай плошчы сабраліся каля васьмідзесяці асобаў, незадаволеных планамі будаўніцтва акумулятарнага заводу пад абласным цэнтрам. Маўклівы шпацыр без лозунгаў прайшоў без затрыманняў.

Супраць пабудовы акумулятарнага заводу «iPower» выступаюць тысячы берасцейцаў. Супрацьстаянне з уладамі працягваецца не першы месяц, а міліцыя ўсцяж намагаецца запужаць людзей.

«Мы дабіваемся спыніць будаўніцтва паблізу вялікага Берасця, – кажа жыхарка гораду. – Цяпер людзі вырашылі іншым спосабам прымусіць улады пачуць іх».

«Яны проста прыйшлі паказаць, што ім не страшна, што яны робяць. Хопіць над намі здзекавацца. Мы маем права сюды прыйсці нягледзячы на забароны, содні і штрафы. Мы думаем пра сваю будучыню, пра будучыню нашых дзяцей», – заявіў падчас акцыі Аляксандр Кабанаў.

Замест развязання праблемы, улады абіраюць шлях рэпрэсіяў: мінулыя выходныя блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін правялі ў ізалятары, а пазней атрымалі штраф па Br 1225 толькі за тое, што чыноўнікі ўбачылі ў іхных роліках заклікі да пратэстаў.

Вітаўт Сіўчык

Глядзі таксама
Каментары