«Белсат» запусціў VOT-TAK.TV


«VOT-TAK.TV» – гэта інтэрнэт-адрас новага парталу. Але ўсё пачалося са штодзённага расейскамоўнага навіннага блоку «Вот так», які гледачы «Белсату» глядзяць ужо з сярэдзіны 2017-га года. Навіны рэгулярна з’яўляюцца ў сеціве і «YouTube», дзе на канал падпісаліся ўжо больш за 215 тысячаў гледачоў. Трансляцыя адбываецца праз спадарожнік «Astra 4A» на еўрапейскую частку былога СССР. Але не толькі папулярнасць навінаў падштурхнула да стварэння новае старонкі.

«Ад самага пачатку працы «Белсату» мы ўбачылі, што па-сапраўднаму павінны супрацьстаяць не толькі хлусні ды афіцыйнай беларускай прапагандзе, але і ў большай ступені прапагандзе Крамля. Яна дэ-факта дамінуе ў Беларусі – і, магчыма, нават больш, чым дзяржаўная прапаганда. Менавіта гэтая прапаганда і ёсць нашым асноўным супернікам, нашай асноўнай перашкодай у тым, чаго мы хочам, – а гэта дзяліцца незалежнай інфармацыяй і паказваць праўдзівы вобраз усяго свету», – кажа дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Не малаважна і тое, што карэспандэнты «Белсату» ўжо 11 гадоў працуюць у неймаверна складаных для незалежнае журналістыкі ўмовах. І гэты досвед удаецца выкарыстаць!

Аляксей Дікавіцкі немеснік дырэктара Белсату дадае:

«Мы моцна трымаемся і маем шырокую распазнавальнасць, у Беларусі, але таксама добра ведаем, што на тэрыторыі некаторых краінаў былога СССР няма дастатковай колькасці незалежных рэсурсаў, якія б неслі праўдзівую інфармацыю якая не толькі ў іх краінах але і па ўсім рэгіёне».

Аляксей Дзікавіцкі ўпэўнены, што новы партал стане вядомы і будзе сапраўднаю крыніцай інфармацыі без цэнзуры! Дапаможа ў гэтым маладая і амбітная каманда з Расеі, Украіны, Беларусі ды іншых краінаў.

«Акрамя асноўнай каманды, у нас шмат рэгіянальных карэспандэнтаў, людзі, якія з намі супрацоўнічаюць, не толькі ў рэгіёне, але і свеце. Я лічу, што гэта вялікае дасягненне», Кажа рэдактарка VOT-TAK.TV Святлана Аўчарова і дадае што:

«Галоўную нашую ідэю можна апісаць двума словамі: «паведамляй» і «адказвай». І мы вельмі хочам зрабіць акцэнты менавіта на гэтых кірунках. То бок найперш мы паведамляем усе важныя навіны, якія адбываюцца ў рэгіёне, але таксама спрабуем растлумачыць працэсы і паказаць погляды на сітуацыю з розных бакоў».

На новым партале знойдзеце навіны, аналітыку, меркаванні экспертаў, рэпартажы ды інтэрвʼю. «VOT-TAK.TV» – гэта онлайн-праект «Белсату», пакуль адзінага незалежнага тэлеканалу ў краіне. А зусім нядаўна нам удалося сабраць у «YouTube» дзвесце тысяч падпісантаў: гэта абсалютны рэкорд для беларускамоўнага сектару відэасэрвісу! Акрамя гэтага, ужо даступны новы дадатак для «Smart tv» пад аперацыйную сістэму «android», праз які значна зручней глядзець навіны і праграмы нашага каналу.

Кірыл Смяглікаў belsat.eu