Беларусы як на горках


Першы этап Кубка свету па біятлоне сезону 2015–2016 у шведскім Э́стэрсундзе скончыўся гонкамі пераследу па выніках спрынту.

У мужчынаў чарговы раз першынстваваў Мартэн Фуркад з Францыі, нягледзячы на тое, што зноў быў лідарам у колькасці непрабітых мішэняў сярод тройкі наймацнейшых.

Беларусь ў аднолькавым экземпляры рэпрэзентаваў Раман Ялётнаў, але блага. Стартаваўшы пад пятнаццатым нумарам, скончыў дыстанцыю 52-м. У жанчын нарэшце перамагла Кайса Мякярэйнэн з Фінляндыі. І ў яе больш нятрапных стрэлаў, чымся ў другой і трэцяй прызёрак.

А Надзея Скардзіна, адстраляўшыся трапна, скокнула з 56-й пазіцыі на 26-ю. Другі этап Кубка планеты распачнецца 11 снежня ў аўстрыйскім Гохфільцэне. У пятніцу адбудуцца дзве спрынтарскія гонкі, на наступны дзень – пераслед, а скончыцца ўсё 13 снежня класічнымі эстафетамі.