Беларусы вярнуліся з Ніцы

«Мы сышлі за 10 хвілінаў да таго, як пачалася гэтая бойня. І вядома страшна – там цяпер вельмі шмат кветак. Шкада, што праваахоўнікі не паспелі справіцца з гэтым заўчасна», – кажуць пасажыры рэйсу Ніца – Менск.

Першыя лятакі пасля крывавага тэракту ў французскай Ніцы з беларусамі на борце вярнуліся ў Менск. Сярод васьмідзесяці чатырох загінулых нашых суграмадзянаў не было, але шмат хто з сённяшніх пасажыраў стаў відавочцам трагедыі.

Глядзі таксама