Беларусы-дармаеды здаюцца падатковай


Беларускія дармаеды ідуць з павіннаю. З пачатку жніўня 262 асобы прызналіся, што не працавалі больш за паўгода. Узнагарода за шчырасць – налічэнні падатковай інспекцыі. Агулам на 805 мільёнаў рублёў ці крыху больш за 40 тысяч долараў. Пра дэкрэт нумар тры ў дзеянні ці ўзаконенае рабства.