Беларускія зялёныя патрабуюць спыніць будаўніцтва АЭС


Ці пачуюць улады чарговыя аргументы супраць атамнай электрастанцыі ў Беларусі? Неадкладна спыніць будаўніцтва АЭС, стварыць незалежную камісію і дапусціць на пляцоўку экспертаў для расследавання інцыдэнтаў. Такія патрабаванні агучылі на адмысловай прэсавай канферэнцыі прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў і палітычных партыяў Беларусі. Актывісты мяркуюць, што колькасць парушэнняў падчас працаў дасягнула крытычнае мяжы.