Беларускія заводы банкрутуюць


У горадзе Ветка эканамічны крызіс усё больш адчувальны. З былога малаказаводу ўжо вывозяць абсталяванне, бо пачаты працэс банкруцтва, а калісьці адное з градаўтваральных прадпрыемстваў, якое прадавала прадукцыю не толькі ў Беларусі, але і за межы, скарачае працаўнікоў, а тых, хто застаўся, пераводзіць на скарочаны тыдзень.