Беларускія вайскоўцы «не бачаць» зялёных чалавечкаў


Хоць да афіцыйнага пачатку манеўраў «Захад-2017» яшчэ заставалася два тыдні. А таму паўстае пытанне, ці законна расейскае войска перабывае на тэрыторыі Беларусі. Паводле вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, гэтае выразна рэгулюе дамова аб саюзнай дзяржаве.

«Вайсковы кантынгент можа знаходзіцца на тэрыторыі адзін аднаго цягам двух месяцаў. А пасля можа прыйсці наступны. То бок на ратацыйнай аснове», – зазначыў спадар Алесін.

Калі законна, то адкуль нервовыя рэакцыі?

Востра на крытыку ў бок манеўраў сёння адказаў Лукашэнка.

«Хачу папярэдзіць: хопіць апраўдвацца. Мы тут абарончы характар нашыя вучэнні носяць, яшчэ штосьці. Ёсць войска, ёсць групоўка вайсковая ў заходнім кірунку Беларусі і Расеі. А паколькі яна існуе – мы гэта не хавалі – мы яе будзем вучыць», – даводзіў кіраўнік Беларусі.

І пакуль кіраўнік краіны залагоджвае настроі, апазіцыйныя палітыкі ды грамадскія актывісты бʼюць трывогу: пасля вучэнняў расейскія войскі могуць застацца. Калі асцярогі пацвердзяцца, то Беларусь паўторыць украінскі сцэнар у найгоршай версіі.

«Каля яны захочуць тут застацца супраць нашай волі, гэта будзе адэкватна абвешчанню вайны», – упэўнены Алесін.

Супраць такога развіцця падзеяў 8-га верасня адбудзецца пратэст

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску збяруцца тыя, хто супраць Крымскага сцэнару на Радзіме. Патэнцыйных удзельнікаў працягваюць забіраць для адбывання содняў паводле ранейшых прысудаў. Сярод апошніх выпадкаў – арышты Максіма Вінярскага, Міколы Статкевіча і Вольгі Мікалайчык.

Відавочна, беларускія сілавікі больш клапоцяцца не пра ўласных суайчыннікаў, а пра «ветлівых» гасцей з-за ўсходняе мяжы.

«Вось гэтыя два вайскоўцы, з якімі мы ішлі па лесе яны мне сказалі – пры гэтым адмовіліся паўтараць на відэа – што яны ва Украіне былі», – абураецца Наталля Гарачка.

Беларусы «горача» вітаюць расейскую армію

Таму ўжо сёння на беларускіх дарогах вайскоўцаў з суседняй краіны сустракаюць расцяжкі «Русский солдат, иди домой». Застаецца чакаць, што разам з грамадскаю свядомасцю прачнецца і свядомасць уладаў. Бо, як вядома, выгнаць ветлівых зялёных чалавечкаў з дому – надзвычай складана.

Вольга Жарнасек, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum