Беларускія студэнты будуць пратэставаць


У большасці еўрапейскіх краінаў студэнты, бадай адныя з самых актыўных змагароў за свае правы, улады Беларусі ж сваіх студэнтаў пакуль не чуюць. Але тыя, упершыню за доўгія гады, спрабуюць давесці чыноўнікам – мы маем права на сваё меркаванне і вы павінны прыслухвацца. Заўтра ў Менску пройдзе Марш студэнтаў, нязгодных з увядзеннем аплаты за пераздачы іспытаў і залікаў. Галоўную акцыю запланавалі ля будынку адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.