Беларускія паралімпійцы вярнуліся ў Беларусь


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=9h-pRygSjjs&feature=youtu.be”][vc_column_text]У Нацыянальным аэрапорце «Менск» беларускіх паралімпійцаў сустрэлі з аркестрам, кветкамі і тортам з расейскім трыкалорам.

Плывец Ігар Бокі, герой леташняй Паралімпіяды ў Рыа, прывёз 6 залатых і адную бронзавую ўзнагароду.

«Для мяне было галоўнае тое, што я палепшыў шмат якія з сваіх ранейшых вынікаў на дыстанцыях. І гэтага хапіла, каб заваяваць медалі. Я вельмі рады, і пакуль ні пра што іншае я не думаў».

Акрамя ўзнагарод Ігара Бокага, на рахунку якога па выніках дзвюх Паралімпіядаў ужо 13 медалёў, беларускія паралімпійцы прывезлі на радзіму па адным золаце ў плаванні ды фехтаванні, а таксама бронзу ў кіданні дзіды.

Пры гэтым выступ айчыннай зборнай на сёлетніх Паралімпійскіх гульнях запомніўся не толькі перамогамі «беларускага Фэлпса», але і ўчынкам удзельніка беларускай дэлегацыі Андрэя Фомачкіна, які падчас адкрыцця Гульняў выйшаў са сцягам Расеі на знак салідарнасці з расейскаю паралімпійскаю зборнай. (Каманду нашых усходніх суседзяў Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў ад удзелу ў галоўных спаборніцтвах чатырохгоддзя, 23 жніўня Спартовы арбітражны суд адхіліў апеляцыю расейскай зборнай)

Пасля скандалу са сцягам Фомачкіна пазбавілі акрэдытацыі, хаця Мінспорту заяўляла, што рашэнне аб расейскім сцягу прымала ўся каманда.

10 верасня Фомачкін вярнуўся ў Беларусь, і цяпер прыехаў у аэрапорт, каб разам з іншымі спартовымі чыноўнікамі, а таксама журналістамі, заўзятарамі і сваякамі атлетаў сустрэць паралімпійскую зборную.

«Вы кажаце толькі пра расейскую каманду. Нашых жа таксама не пусцілі. І тым самым мы паказваем, заклікаем – паглядзіце, калі ласка, правіла для ўсіх адныя. Калі чалавек хворы, ён мусіць быць у іншай катэгорыі, а не са здаровымі выступаць», – заявіў Андрэй Фомачкін.