Беларускія хакеісты – зоркі КХЛ


Па выніках галасавання заўзятараў адразу два прадстаўнікі сталічнага хакейнага «Дынама» увайшлі ў стартавую пяцёрку каманды Захаду матчу ўсіх зорак КХЛ.

Імі сталі абаронца Уладзімір Дзянісаў і форвард Мэт Элісан. Таксама былі абнародаваныя і першыя галкіперы камандаў: брамнікам Захаду будзе прадстаўнік «Лакаматыву» Аляксей Муры, у камандзе Усходу на апошнім рубяжы стане Аляксандр Салак з «Сібіры».

Другія пяцёркі ўжо будуць вызначацца спартовымі журналістамі. Сам матч зорак – адная з найбольш яскравых і папулярных падзеяў у жыцці лігі, адбудзецца 23-га снежня ў Маскве.

У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сёння нашыя «зубры» правядуць чарговы двубой у Браціславе супраць «Словану».