Беларускія добраахвотнікі стварылі ва Украіне вайсковую раду


Байцы-добраахвотнікі, што ўдзельнічаюць у Антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе і маюць або беларускі пашпарт, або беларускае паходжанне, вырашылі абʼяднацца, каб разам бараніць свае інтарэсы і дапамагаць адзін аднаму. Непадалёк беларускай мяжы, ва ўкраінскім Чарнігаве, на гэтых выходных адбыўся першы ўстаноўчы сход Беларускай вайсковай рады.