Беларуса, які ваяваў за ДНР, арыштавалі за падпалены помнік Ельцыну


У расейскім Екацярынбурзе пад варту ўзялі беларуса Ігара Шчуку. Актывіст незарэгістраванай партыі «Другая Россия» спрабаваў падпаліць помнік Барысу Ельцыну каля «Ельцын-цэнтру». Манумент не пацярпеў, а беларуса абвінавачваюць у вандалізме. Аднак пад варту яго не ўзялі. Як аказалася, Шчуку шукаюць і ў Беларусі за ўдзел у баявых дзеяннях на баку баевікоў гэтак званых «Данецкай і Луганскай народных рэспублік».

Яраслаў Сцешык, «Белсат», фота: twitter.com/mamonovich