Байнэт кпіць з Вейшнорыі. Чаму ўсе з гэтага смяюцца?


Лубенія, Весбарыя і Вейшнорыя – тры ўмоўныя краіны-суперніцы, якія вырашылі напасці на Беларусь і Расею. Такі сцэнар супольных расейска-беларускіх вучэнняў «Захад 2017». Тэрыторыя Лубеніі супадае з паўночна-ўсходняю часткай Польшчы і паўднёва-заходняю часткай Літвы. Вейсбарыя – часткова з Латвіяй і Літвою.

Але ўвагу беларусаў прыцягнула Вейшнорыя

Менавіта гэта выдуманая краіна чамусьці заняла частку Рэспублікі Беларусь. Гэткім чынам арганізатары «Захаду 2017» пазбавілі адную краіну-ўдзельніцу прыкладна чвэрці тэрыторыі.

Паказальна, што Вейшнорыя амаль супадае тэрытарыяльна з электаральнаю картаю Зянона Пазняка, вядомага беларускага грамадскага дзеяча і апазіцыйнага палітыка, які ў 1994 годзе балатаваўся на пасаду прэзідэнта і менавіта на тэрыторыі Вейшнорыі атрымаў максімальнае падтрыманне.

У інтэрнэт-энцыкплапедыі «Вікіпедыя» ўжо створаная старонка, прысвечаная Вейшнорыі. У ёй паведамляецца, што гэтая дзяржава з меркавана праваслаўнаю і каталіцкаю рэлігіямі, з насельніцтвам каля паўтара мільёна чалавек. Этымалогія назвы паходзіць ад літоўскага імя Вайшнор, што значыць гасцінны.

Вейшнорыя ў момант стала тэмаю для шматлікіх жартаў у інтэрнэце

Паводле аналогіі з картаю паляка, якую выдае Польшча замежнікам з СНД і краінаў Балтыі, якія маюць польскія карані, карыстальнікі сеткі цікавяцца, дзе можна атрымаць карту вейшнорца, бо ў кагосьці ёсць вейшнорские карані, а ў кагосьці дзяды ваявалі за Вешнорыю ў Другой сусветнай вайне.

Ігар Віняўскі, «Белсат», фота: Аляксандар Арсёнаў