Азаранка разносіць суперніц ушчэнт


Вікторыя Азаранка пакуль не заўважае на корце сваіх суперніц і разносіць іх з непрыстойным лікам. У другім коле «Аўстраліян Оўпэн» 16-ая ракетка свету сустракалася з чарнагоркаю Данкаю Ковіныч, якая ў планетарным рэйтынгу на 54-ым радку.

Нашай суайчынніцы спатрэбілася ўсяго гадзіна, каб накаўтаваць апанентку – 6:1, 6:2. Паказнікі беларуска – двойчы падала навылёт, зрэалізавала 5 брэйк-пойнтаў, пры гэтым дапусціла тры падвойныя памылкі. У 1/16 фіналу суперніцаю Азаранкі будзе японка Наомі Осака.

Убачым мы далей і 8-ую ракетку свету іспанца Давіда Фэрэра, які нанёс паразу гаспадару кортаў Лэйтану Г’юіту – 6:2, 6:4, 6:4. Давід зрабіцў 5 брэйкаў і 4 эйсы, а таксама аднойчы памыліўся пры падачы. Для Г’юіта, якога разам з шэрагам тэнісістаў запасочваюць ва ўдзеле ў дамоўных матчах, двубой супраць Фэрэра стаў апошнім, бо аўстраліец пастанавіў скончыць сваю кар’еру.