Арына Сабаленка пераканаўча разграміла тэнісістку з Чарнагорыі


Тэніс

Тэнісны турнір у кітайскім Шэньчжэні праводзіцца толькі пяты раз і ніяк не можа знайсці сабе трывалае месца ў календары Жаночай тэніснай Асацыяцыі. Летась праводзіўся ў сакавіку, цяпер – на самым пачатку года. Праўда, і прызавы фонд у 2017-м быў толькі $ 60 тыс. А зараз узрос у 12,5 разоў. І беларусцы Арыне Сабаленцы гэтыя корты пасуюць. Тут яна летась толькі ў фінале саступіла трэцяй сеянай – Кацярыне Аляксандравай з Расеі.

Футбол

Англійскі «Boxing Day», ці Дзень падарункаў у футбольнай Прэм’ер-лізе працягнуў нон-стопіць з першага дня Новага года. А прыхільнікі «Манчэстэр Юнайтэд» нарэшце дачакаліся чарговай перамогі свайго ўлюбёнага клубу, які апошні раз у Прэмʼер-лізе выгульваў 17 снежня і пасля здарыліся тры нічыі, дзве з якіх прыпалі на хатнія двубоі. І вось зноў выязная перамога.

Хакей

У першы дзень Новага года «Бафалаў Сэйбрз» ды «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» згулялі на адкрытым лёдзе бейсбольнага стадыёну «Citi Field» у парку «Флашынг Мідаўз» роўна праз дзесяць гадоў пасля таго, як уласна гэтая «Зімовая класіка» Нацыянальнай хакейнай лігі ўвайшла ў жыццё. «Бафалаў» прысутнічалі ў такім матчы і 1 студзеня 2008 года. Тады з «Пітсбургам». І цяпер фармальна былі гаспадарамі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum