«Арсенал» перамог «ЦСКА». Апошнія падзеі Лігі Еўропы


Eddie Keogh / Reuters / Forum

Футбол

Маскоўскі ЦСКА не здолеў на роўных супрацьстаяць лонданскаму «Арсеналу» ў першым матчы 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. На стадыёне «Эмірэйтс», які гэтым разам наведалі 58 тысяч гледачоў, каманда Віктара Ганчарэнкі зазнала буйную паразу 1:4, і праз тыдзень у Маскве трэба стварыць цуд, каб трапіць у паўфінал.

Для «армейцаў» пазітыўным вынікам у Лондане цалкам магла стаць хоць бы параза на адзін-два мячы, аднак ЦСКА не дамогся і гэтага. Усе галы былі забітыя ў першым тайме: у гаспадароў дублямі вызначыліся Александр Ляказэт (адзін гол у яго з пенальці), а таксама Эран Рэмзі. Гол прэстыжу – на рахунку Аляксандра Галавіна.

Быў разбіты і нямецкі «Зальцбург», які прапусціў у гасцях ад «Ляц’ё» 4 мячы, сам забіў 2. Таксама перамогі атрымалі яшчэ дзе каманды, якія выступалі ў ролі гаспадароў: «Ляйпцыг» мінімальна перагуляў «Марсэль», а «Атлетыка» быў мацнейшы 2:0 за «Спортынг».

Тэніс

Дружына Харватыі здабыла першую вікторыю ў матчы 1/4 фіналу Сусветнай групы Кубка Дэйвіса, праводзячы двубой супраць Казахстану. Бал харватам прынёс Марын Чылы. Трэцяя ракетка свету ў трох сэтах прадказальна лёгка разабраўся 6:2, 6:1, 6:2 з Дзмітрыем Папком, які ў планетарным рэйтынгу толькі на 258-ым радку.

Хакей

У НХЛ вызначыліся амаль усе ўдзельнікі серыі плэй-оф. Ад «Усходу» за апошнюю пуцёўку міжсобку пазмагаюцца «Філадэльфія» і «Флорыда». На «Захадзе» таксама ўжо вядомыя 7 камандаў, а восьмым калектывам стане «Сэйнт-Луіс» або «Каларада». У чарговым туры «Каламбус» саступіў дома «Пітсбургу» ў оўвэртайме 4:5, але гарантаваў сабе далейшы ўдзел.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Eddie Keogh / Reuters / Forum