Апошняя надзея ІП на масавы марш


Праблема прадпрымальнікаў не развязалася. І яны рыхтуюцца правесці марш у Менску 14 сакавіка. А апошнія надзеі гандляроў на дыялог з уладамі растаюць, як веснавы снег. Хтосьці ўжо зʼехаў з Беларусі, хтосьці мае неабходныя дакументы на тавар, але ёсць і тыя, хто гандлюе на свой страх і рызыку без сертыфікатаў. Бо трэба аплочваць рахункі, трэба карміць семʼі.