Апазіцыя стварае новую кааліцыю, каб змагацца за інтарэсы людзей


Палата прадстаўнікоў 5-га склікання спыняе сваю працу, а новая Асамблея апазіцыі пачынае. Нашая задача – выпрацаваць пазітыўную альтэрнатыву. А ў кожным закуточку Беларусі маюць даведацца – ёсць апазіцыя, якая гатовая змагацца за інтарэсы грамадзянаў. Такія заявы гучалі сёння падчас устаноўчай канферэнцыі Асамблеі народных прадстаўнікоў. Якую ствараюць былыя кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі.