Антыкарупцыйныя пратэсты ў Расеі


У шэрагу буйных гарадоў Расеі прайшла маштабная антыкарупцыйная акцыя, арганізаваная апазіцыйным палітыкам Аляксеем Навальным.

Падставай для правядзення мерапрыемстваў стаў фільм-расследванне Фонду барацьбы з карупцыяй «Он вам не Дімон», які менш чым за тры тыдні праглядзела ўжо амаль 14 мільёнаў чалавек. У стужцы Аляксей Навальны паказвае шыкоўныя яхты, палацы і вінаграднікі і сцвярджае, што ўся гэтая царская раскоша праз падстаўных асобаў належаць Дзмітрыю Мядзведзеву.

Аднак ні прэмʼер-міністр краіны, ні яго прадстаўнікі не адказалі на выстаўленыя абвінавачанні, ніводны з федэральных тэлеканалаў не распавёў пра расследаванне. У выніку людзі па ўсей краіне адгукнуліся на заклік Навальнага і выйшлі на акцыіі ў сваіх гарадах. У Новарасійску на акцыю пратэсту выйшла ад чатырох да пяці тысяч чалавек.

Сотні чалавек выйшлі на акцыі ў Томску, Іркуцку і Чэлябінску. У Чыце арганізатараў дэманстрацыі аблілі зялёнкай. Шмат людзей выйшла ў Владзівастоке, менавіта там адбыліся найбольш жорсткія рэгіянальныя затрыманні.

У сталіцы Расеі мерапрыемства не было дазволена ўладамі, па розных ацэнках на яго выйшла ад 10 да 20 тысяч чалавек.

Найбольш папулярнымі лозунгамі пратэстоўцаў былі «далоў уладу чэкістаў», а таксама да болю знаёмы беларусам «сыходзь»!

Аляксея Навальнага схапілі яшчэ на самым пачатку акцыі. Паводле паведамленняў медыяў, лік затрыманых у Маскве пераваліў 200 чалавек.

Сяргей Пятрухін, belsat.eu