Амерыканская вучоба для беларусаў


Адукацыя паводле амерыканскай мадэлі для беларусаў. І ехаць за акіян зусім не спатрэбіцца. Усё ў суседняй Літве ў міжнародным Клайпедскім універсітэце. Нашыя суайчыннікі там вучацца ўжо 25 гадоў. І для беларусаў дзеяць адмысловыя зніжкі на адукацыю. Толькі вось мала хто ведае пра ўніверсітэт, бо распаўсюджваць пра яго інфармацыю ў Беларусі не дазваляюць.