«Аматары БМВ» дапамагаюць дзецям


Што абʼядноўвае аматараў «БМВ», акрамя любові да маркі гэтых нямецкіх аўтамабіляў? Любоў да дзяцей, у тым ліку тых, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Сябры клубу «Аматараў БМВ» на Віцебшчыне арганізавалі дабрачынную акцыю дапамогі дзіцячаму прытулку ў вёсцы Станулі.