Аль-Асад даў інтэрв’ю ОНТ. Якія інтарэсы Беларусі ў Сірыі?

Беларусь і Сірыя працягнуць супрацу, зыходзячы з агульных інтарэсаў. Такую заяву зрабіў Башар аль-Асад у інтэрв’ю тэлеканалу ОНТ, што выйшла ў эфір мінулым вечарам. Але якія гэта могуць быць інтарэсы? Навошта афіцыйнаму Менску сяброўства з аль-Асадам, якому не паціскаюць рукі і які развязаў у сваёй краіне грамадзянскую вайну?