Актывы Авярʼянава банкрутуюць


Калісьці ён меў самую дарагую яхту ў Беларусі ды ўваходзіў у дзясятку найзаможнейшых бізнесоўцаў нашай краіны, валодаючы рынкамі, забаўляльнымі паркамі ды клубамі. Гаворка пра ўладальніка кампаніі «Гандлёвы свет – «Кальцо» Юрыя Авярʼянава. Цяпер жа бізнесовец пад следствам, а ягоная бізнес-імперыя аказалася на мяжы краху.