Якую «зброю» сканфіскавалі ў беларускіх «баевікоў»


У справе аб падрыхтоўцы да масавых закалотаў усё новыя затрыманні. Калі пачалося з колішніх чальцоў «Белага легіёну», то цяпер да спісу маланкава дадаюцца прадстаўнікі «Маладога фронту». Спіс увесь час абнаўляе праваабарончы цэнтр Вясна, у ім 26 асобаў. Застрашэнне падмацоўваецца і ў інфармацыйнай плашчыні.

26 крымінальных справаў

У гэтак званай справе аб падрыхтоўцы да масавых закалотаў усё новыя затрыманні. Калі пачалося з колішніх чальцоў «Белага легіёну», то цяпер да спісу маланкава дадаюцца прадстаўнікі «Маладога фронту»: Зміцер Дашкевіч, Раман Васільеў, Уладзімір Яроменак, Зміцер Крамянецкі. Спіс увесь час абнаўляе праваабарончы цэнтр Вясна, у ім 26 асобаў. Застрашэнне падмацоўваецца і ў інфармацыйнай плашчыні.

Андрэя Комліка-Ямаціна спецслужбы ўзялі, калі той пайшоў выносіць смецце. Жонка дасюль не ведае, дзе ён знаходзіцца.

«У нас свая майстэрня, ён рамеснік, наколькі я бачу ў нас у навінах пайшло, што цэлая плынь нейкіх вышыванак экстрэмістаў, гэта такая лухта, я проста не ведаю, хто яе выдумвае і як», – пракаментавала затрыманні Анастасія Комлік-Ямаціна.

Што за зброю паказваюць дзяражўныя тэлеканалы?

Галоўная ўвага дзяржаўных тэлеканалаў дасталася Віктару Данілаву і ягонаму быццам бы баявому арсеналу. Паводле экспертаў у рэпліках, ці копіях баявой зброі, зразумець з апублікаваных відэа, што перад намі (ці рэальная зброя, ці макеты стрэльбаў або стрэльбы, пазбаўленыя сваіх баявых функцый), вельмі складана.

«Я бачу калекцыянера, ці ён займаецца страйкболам, ці зброяй, якая пазбаўленая сваёй функцыянальнасці і здольная стрэліць, бо напрыклад ствол заліты, або няма ўдарніка. Тады яна не да выкарыстання ў баявых маэтах. Але сцвердзіць гэта складана, не маючы гэтай зброі ў руках», – зазначыў Александэр Лукасік, кансультант парамілітарнай крамы.

Ідэнтычна могуць выглядаць баявыя і вучэбныя гранаты і снарады

«Пра бальшыню з гранатаў, мяркуючы з пабітасцяў і ўвагнутасцяў, можна з вялікай доляю ўпэўненасцю сказаць, што яны вучэбныя», – дадае спадар Лукасік.

Аўтамат падкінулі?

«Тут і Белы легіён, тут і прарыў мяжы, тут і нейкая зброя, і выбуховыя рэчы, то бок ідзе проста спроба стварыць нейкую жудасную карцінку, якая павінная кагосьці напалохаць», – упэўнены Валер Костка, былы вайсковы контрвыведнік.

Затрыманыя па справе – новыя палітвязні?

Жудасная карцінка, створаная, каб запалохаць, можа быць далёкай ад рэальнасці, але ўжо імаверна сфабрыкаваныя справы – цалкам рэальныя. Санкцыі артыкулу № 293, ч. 3 Крымінальнага кодэксу Беларусі, паводле якога вінавацяць два дзясятка мужчынаў, прадугледжвае да 3-х гадоў пазбаўлення волі.

Чарговая кропка на мапе з рэзка абвостранай гэтак званай барацьбой з тэрарызмам – Мазыр. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў у 22-гадовай жыхаркі гораду знайшлі зброю, бронекамізэльку, сцягі руху анархістаў. Ператрус праходзіў у межах іншага артыкулу, 339, але таксама крымінальнага кодэксу – хуліганства.

Таццяна Рэут, «Белсат»