Акцызы на паліва і тытунь вырастуць


Улады спрабуюць расцягнуць кароткую коўдру дзяржаўнага бюджэту ва ўсе бакі. А там, дзе не атрымаецца, заплоцяць беларусы. Нават на 50 % вырастуць акцызы на тытунь і аўтамабільнае паліва. Усё, каб утрымаць гаспадарку на плыву ў чаканні крэдытаў з МВФ ды Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.