Ахвяра ўказу №222


Трагічная падзея ў Гомлі. Мясцовая індывідуальная прадпрымальніца скончыла жыццё самагубствам. Як мяркуюць блізкія і сваякі – праз няспынны ціск правяральнікаў. Спачатку ў яе сканфіскавалі тавар на Br 20 млн рублёў, потым абвінавацілі ў парушэнні правілаў транспартавання рэчаў. Іншыя ІПэшнікі абвяшчаюць жалобу ды кажуць, што сітуацыя сярод бізнесоўцаў усцяж вельмі складаная.

Фота – yahoo.com