Агрэсіўныя будаўнікі ў Курапатах вырываюць камеры «Белсату»


Не дазволіць будаўніцтва бізнес-цэнтру каля масавага пахавання ахвяраў рэпрэсіяў. У Курапаты прыехалі некалькі дзясяткаў менчукоў, а таксама сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, якія прыехалі на месца, сцвярджаюць, што будаўніцтва вядзецца з відавочнымі парушэннямі. Мясцовыя жыхары кажуць, што будовы з імі ніхто не ўзгадняў.

Будаўнікі апярэдзілі незадаволеных – працу пачалі а сёмай раніцы

За пратэстоўцамі назіралі людзі ў цывільным, а чалавек з будоўлі спрабаваў вырваць камеру «Белсату».

Мясцовыя жыхары скардзяцца, што ў квартале не застаецца зялёнай зоны для адпачынку, і выказваюць сумнеў у правамернасці такой будоўлі побач з жылымі дамамі.

Будаўніцтва звязанае з махінацыяй

«Такое ўражанне, што адміністрацыя не прымае ніякіх мер, па тым, што тут Мемарыял побач, што тут пахаваны нашы продкі, грошы, адпаведна, у наш час рашаюць усё», – робіць выснову мясцовы жыхар.

Сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, якія прыехалі на месца, сцвярджаюць, што будаўніцтва звязанае з махінацыяй: паводле дакументаў офісны цэнтр паўстане ў Першамайскім раёне, у той час як зямля прыпісаная да Савецкага раёну сталіцы.

«Зараз будуць зробленыя юрыдычныя захады. І ў пракуратуру і іншае. Трэба ўсё ж такі дабіцца, на якой падставе гэта ўсё зроблена», – зазначыў Алесь Чахольскі з КХП БНФ.

Яшчэ ўчора партыйныя актывісты звярталася ў Міністэрства культуры. У ведамстве паінфармавалі, што ніякага дазволу на будаўніцтва ля Курапатаў не выдавалася. Паводле прадстаўнікоў партыі, будаўніцтва бізнес-цэнтру побач з Народным мемарыялам – гэта чарговая спроба ўладаў зняважыць памяць ахвяраў НКВД.

Вітаўт Сіўчык, «Белсат»