Агляд спартовых навінаў


Грабоўскі – без балаў

«Нью-Ёрк Айлэндэрз» перамагае, а Міхаіл Грабоўскі заліковых балаў не набірае. У чарговым туры НХЛ «астраўляне» на сваёй пляцоўцы разабраліся з «Дэтройтам» 4:1. Беларус прабыў на лёдзе 12 хвілінаў, за гэты час здолеў толькі раз кінуць па браме суперніка, а ягоны паказнік карыснасці – плюс 1.

Выязны збор “Дынама”

Сталічнае футбольнае „Дынама” працягвае рыхтавацца да новага сезону. Цяпер каманда Вука Рашавіча ладзіць чарговы, другі навучальна-трэнінгавы збор у турэцкім Бэлеку.

Старт лігаў УЕФА

Пасля працяглага перапынку гульня нумар адзін вяртаецца на футбольныя палІ Еўропы. Сёння ўжо стартавала 1/16-ая фіналу Лігі Еўропы УЕФА. Турэцкі „Фэнэрбахчэ” дома сустракаецца з маскоўскім „Лакаматывам”. У гэтыя хвіліны ідзе другі тайм, пасля першай паловы – лік 1:0 на карысць “Фэнербахчэ”.