Агляд спартовых навінаў за 08.04.2017


Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова не здолее працягнуць барацьбу за ганаровы трафей. Камандзе Сяргея Бябешкі не ўдалося выйсці ў галоўны старт Фіналу чатырох SEHA-лігі. Фінальная сірэна зафіксавала на табло нічыйны лік 29:29 у матчы з вугорскім «Вэспрэмам». У серыі пенальці ўдача была ўжо на баку чэмпіёна Вугоршчыны, які запісвае ў свой актыў перамогу 33:31, а разам з ёй і пропуск у фінал.

Формула-1

Брытанскі пілот стайні «Мерседэс» Льюіс Гэмілтан перамог у кваліфікацыі другога сёлета этапу каралеўскіх гонак Гран-пры Кітаю. Трохразовы алімпійскі чэмпіён праехаў найлепшае кола за адну хвіліну 31,678 секунды, што сталася новым рэкордам трасы ў Шанхаі.

Хакей

Фінальная серыя Кантынентальнай хакейнай лігі стартавала сёння ў Магнітагорску. У барацьбе за Кубак Гагарына сышліся мясцовы «Металург» і піцерскі СКА. Першы матч супрацьстаяння выдаўся вельмі цікавы і напружаны, а перамаглі армейцы з лікам 5:4. Пераможную шайбу ў гасцей на 56-ой хвіліне гульні закінуў Яўген Дадонаў. Адзначу, што скончыць двубою не здолеў капітан СКА Ілля Кавальчук. У другім перыядзе яго выдалілі да канца гульні за тое, што ўдарыў суперніка ў галаву. Таксама штраф «5 + 20» за такія ж дзеянні атрымаў і нападнік «магніткі» Оскар Осала. Армейцы павялі ў серыі да чатырох вікторыяў 1:0, другі матч адбудзецца 10-га красавіка таксама ў Магнітагорску.