Агляд спартовых навінаў за 07.09.2017


Хакей

7 верасня – дзень, у які ўжо пяць год не праводзяцца матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Пасля таго, як шэсць сезонаў таму на самым пачатку быў перарваны двубой за Кубак адкрыцця паміж «Салаватам Юлаевым» і «Атлантам» ва Ўфе з-за паведамлення пра страшную трагедыю пад Яраслаўлем, калі ў авіякастрофе загінула ўся дэлегацыя хакейнага клубу «Лакаматыў». У гэты дзень мы ўзгадваем у тым ліку і беларуса Руслана Салея…Але жыццё працягваецца і напярэдадні менскае «Дынама» атрымала першую перамогу ў афіцыйным сезоне.

Гандбол

Першыя тры пункты ў сваім міжнародным турніры, толькі не самым галоўным у сезоне, як для «Дынама», набраў і наймацнейшы гандбольны мужчынскі беларускі клуб. БГК імя Мяшкова ў Славеніі перагуляў чэмпіёна гэтай краіны – мясцовы «Цэле» – з лікам 29:24 у другім туры Паўднёва-Усходняй гандбольнай лігі.

Баскетбол

У чацвер заканчваюцца групавыя турніры на мужчынскім «Еўрабаскеце-2017», які з 31 жніўня праходзіць у чатырох краінах кантыненту: Фінляндыі, Ізраілі, Румыніі ды Турцыі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by