Аб'ектыў 05.06.2017 Агляд спартовых навінаў


Валейбол

Жаночая валейбольная зборная нашай краіны скончыла свой выступ у кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату свету, які ў наступным годзе адбудзецца ў Японіі. У сваім заключным матчы ў групе «Д», што адбыўся ў Бельгіі, нашыя дзяўчаты былі мацнейшыя за дружыну Босніі і Герцагавіны 3:2.

Гандбол

Вызначыўся пераможца гандбольнай Лігі чэмпіёнаў, і ім стаў клуб «Вардар». У вырашальным двубоі «фіналу чатырох», які праходзіў у Кёльне, клуб з Македоніі перамог французскі ПСЖ 24:23 і ўпершыню стаў уладальнікам гэтага трафею.

Баскетбол

У фінальнай серыі Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Гоўлдэн Стэйт» працягвае нарошчваць сваю перавагу над «Кліўлэндам». Пасля разгрому ў першым матчы 113:91, у другой сустрэчы «Ўор’ярз» на родным паркеце «Оракл арэны» таксама не пакінулі шанцаў апанентам, 132:113.

Футбол

Мадрыд працягвае святкаваць перамогу роднага «Рэалу» ў фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў, дзе вяршковыя разграмілі турынскі «Ювэнтус» 4:1. Гульцы «каралеўскага клубу» праехаліся з кубкам на спецыяльным аўтобусе па цэнтральнай плошчы Мадрыду, а дзясяткі тысяч фанатаў віталі сваіх герояў.

Фота: Sergio Perez / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары