Агляд спартовых навінаў


Настольны тэніс

Уладзімір Самсонаў з упэўненай перамогі стартаваў у адзіночным разрадзе на чэмпіянаце свету па настольным тэнісе, што праходзіць у нямецкім Дусэльдорфе.

Хакей

Паміж Кітаем і Беларуссю нападнік нашай хакейнай нацыянальнай зборнай Андрэй Касціцын выбраў Паднябесную. Два клубы Кантынентальнай хакейнай лігі – менскае «Дынама» і «Кунь-лунь» – спрачаліся за тое, каб наступны сезон хакеіст правёў у іх.

Пакуль не вядома, за конт чаго «Нэшвіл» збіраецца навязаць барацьбу «Пітсбургу» ў фінальнай серыі Кубка Стэнлі. Пасля першага матчу супрацьстаяння, у якім «пінгвіны» ўдома перамаглі 5: 3, «прэдатарз» хацелі прывезці дадому раўнавагу ў серыі, аднак не ўдалося.

Футбол

Галкіпер «Бэнфікі» Эдэрсон Мараэc пакідае Партугалію і скіроўваецца на туманны Альбіён. Футбаліст падпісаў з «Манчэстэр Сіці» пяцігадовы кантракт, а «гараджане» выклалі за яго 40 мільёнаў фунтаў. У мінулым сезоне галкіпер правёў за «Бэнфіку» ў чэмпіянаце Партугаліі 27 матчаў: у 18-ці адстаяў на нуль, у астатніх прапусціў 12 мячоў.

Фота: International Table Tennis Federation