Агляд спартовых навінаў


Хакей

Сталічнае «Дынама» заняло дзясяты радок у рэйтынгу Кантынентальнай хакейнай лігі. На афіцыйным сайце гэтай арганізацыі сёння апублікавалі рэйтынг клубаў за апошнія тры сезоны. Першая тройка спісу наступная – СКА, «Ёкерыт» і ЦСКА. Рэйтынг лігі складаўся з шэрагу паказнікаў, сярод якіх спартовыя дасягненні, выдаткі на выплаты заробкаў гульцам, тэлевізійны попыт.

Футбол

Футбольны клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Арсенал» працягне супрацу з галоўным трэнерам Арсенам Венгерам. Сёння 67-гадовы настаўнік падпісаў новае пагадненне з «кананірамі» на два гады.

Тэніс

Жо-Вілфрыд Цонга скончыў свой выступ на Адкрытым Чэмпіянаце Францыі па тэнісе ўжо пасля першага кола. Гаспадар кортаў, 11-ая ракетка свету нечакана аступіўся ў сустрэчы з аргентынцам Рэнца Аліва, які ў спісе АТП толькі на 91-ым радку і саступіў яму 5:7, 4:6, 7:6, 4:6. Гэтая яго першая параза за апошнія 10 гадоў на старце турніраў серыі «Вялікага шлема».

Фота: Дар’я Буракіна / TUT.BY