Агляд спартовых навінаў

Тэніс

У Парыжы адбылося лёсаванне другіх у годзе спаборніцтваў з серыі «Вялікага шлема» – Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, удзельнікі асноўнай сеткі якога распачнуць матчы ў нядзелю, 28-га траўня. Прадстаўніца Беларусі ў індывідуальных турнірах – Аляксандра Сасновіч – возьме старт на кортах «Ралан Гарос» двубоем супраць швейцаркі Вікторыі Галюбіч, у гісторыі процістаяння з якой мае перавагу 2:1.

Хакей

Самы драматычны з усіх сямі двубояў фінальнай серыі Усходняй канферэнцыі Кубка Стэнлі здарыўся акурат у заключным спатканні ў Пітсбурзе, дзе, як ні супраціўляліся «сенатары» з Атавы, але адкрылі шлях наперад наймацнейшаму суперніку.

Баскетбол

Форвард клубу Нацыянальнай баскетбольнай Асацыяцыі «Кліўлэнд Кэвальерз» Ле Брон Рэйман Джэймз перасягнуў легендарнага Майкла Джэфры Джордана ў якасці найлепшага бамбардзіра ў гісторыі плэй-оф наймацнейшай баскетбольнай лігі планеты.

Алесь Пуціла,«Белсат», фота: Benoit Tessier / Reuters / Forum

Глядзі таксама