Агляд спартовых навінаў


Футбол

Стакгольмская «Фрэндс Арэна» стала шчаслівай і гістарычнай для самага заможнага клубу планеты – «Манчэстэр Юнайтэд». «Чырвоныя дʼяблы» ўпершыню за сваю багатую гісторыю выгулялі Лігу Еўропы УЕФА, заваяваўшы сёлета ўжо трэці трафей, як і самы дарагі, паводле менеджара Жузэ Мурынню, які выгуляў чацвёрты еўракубак і другі, менавіта, Кубак УЕФА, заявіў сёння ў эфіры «BT Sport», што наперадзе ў яго яшчэ 15 год трэнерскай працы.

Хакей

Перспектывы выступу менскага «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе будучыні затуманіліся пасля чарговага паседжання Рада дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі. У тым сэнсе, што буйны бізнес без кантролю зверху да яго не дапусцяць, а сама дзяржава ўжо фінансава выдыхаецца падтрымліваць гэты вельмі дарагі праект.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Mike Egerton / Press Association Images / Forum