Агляд спартовых навінаў


Гандбол

У сераду ў Менску згуляны першы матч фіналу чэмпіянату Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх камандаў паміж усё яшчэ прэтэндэнтам на заветны тытул – менскім СКА ды дзейным уладальнікам, нязменным чэмпіёнам трох крайніх сезонаў, а разам васьміразовым пераможцам першынстваў краіны – берасцейскім гандбольным клубам.

Хакей

Пераехаўшы на сваю пляцоўку «Атава Сэнатарз» ачуняла пасля накдаўну з лікам 7:0, атрыманага ў пятым матчы фіналу Усходняй канферэнцыі Кубка Стэнлі ад «Пэнгўінз». І зрабіла ўсё магчымае і немагчымае пры татальным дамінаванні гасцей, каб не здацца дзейным уладальнікам трафею датэрмінова, адолеўшы «пінгвінаў» 2:1.

Футбол

Прыхільнікі «Манчэстэр Юнайтэд» і «Аяксу» паабяцалі зрабіць супольную кампанію супраць страху і гневу ў сталіцы Швецыі Стакгольме ў сераду – да, падчас і пасля фінальнага матчу Лігі Еўропы УЕФА пасля таго, як 22-га траўня тэракт у Манчэстэры забраў жыцці 22-ух чалавек.

Алесь Пуціла,«Белсат», фота: ska-minsk.by