Агляд спартовых навінаў


Хакей

Позна ўвечары панядзелка сталі вядомыя склады груп 82-га чэмпіянату свету па хакеі з шайбаю, які пройдзе ў Даніі з 4 да 20 траўня 2018-га года.

Хакей: НХЛ

Гучны дэбют і ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Першым фіналістам там стала дружына, якая раней, ад года свайго заснавання, 1998-га, максімум даходзіла да паўфіналу Канферэнцыі. І сёлета тэнесійцы ледзь трапілі ў Кубак Стэнлі.

Шахматы

На 47-м і 48-м чэмпіянатах СССР па шахматах ён, трэццеліпеньскі нарадзінец беларускай сталіцы, усталяваў і паўтарыў рэкорды – пяць перамогаў запар, якія і сёння ўнікальныя. У Менску развіталіся з вядомым беларускім шахматыстам Віктарам Купрэчыкам. Не надта гаваркі і не часта ахвочы да ўсмешак на публіцы, Віктар Давыдавіч пражыў сваё жыццё ціха і ціха сышоў на 68-м годзе, пакінуўшы суайчыннікам і ўсім іншым, хто яго ведаў, прыклад годнасці, чалавечнасці, смеласці, сумлення.