Агляд спартовых навінаў


Хакей

Зборная Канады не здолела выгуляць трэцяга запар тытулу чэмпіёна свету па хакеі з шайбаю, а таму і не дацягнулася да зборнай СССР ды яе пераемніцы Расеі ў колькасці перамогаў на сусветных спаборніцтвах, усцяж саступаючы ёй адзін пераможны турнір. Гульні на першынство вядуць свой адлік з 1920-га года, і сёлета ў Кёльне і Парыжы быў праведзены ўжо 81-шы планетарны форум. 27 тытулаў выгульвалі СССР/Расея, 26 – у Канады. А сёлета дзесяціразоваю ўладальніцаю тытулу стала Швецыя.

Хакей: Кубак Стэнлі

Неймаверны для фіналу Канферэнцыі Кубка Стэнлі вынік зафіксавалі ў пятым матчы вызначальнай серыі «Усходу». «Пітсбург Пэнгўінз» перагуляў каманду «Атава Сэнатарз» на сваёй пляцоўцы 7:0.

Футбол

Шматтысячным выйшла святкаванне заўзятараў мадрыдскага «Рэалу» першага чэмпіёнскага тытулу іх любімага клубу з 2012-га года ў Ля Лізе чэмпіянату Іспаніі па футболе.

Фота: Anton Novoderezhkin / TASS / Forum