Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Рафаэль Надаль – пераможца тэніснага турніру серыі «Мастэрз» на грунтовых кортах Мадрыду. У фінальным двубоі іспанец нанёс паразу аўстрыйцу Домініку Тыму.

Хакей

За акіянам, у НХЛ, адбыўся другі матч фінальнай серыі Заходняй канферэнцыі, у якім «Анагайм» прымаў «Нэшвіл». Саступіўшы ў першай сустрэчы «Прэдатарз» у оўвэртайме (2:3), «Дакс» паставілі сябе ў няёмкае становішча: магчымасць адправіцца на выезд у Тэнэсі, дзе «драпежнікі» ў гэтым плэй-оф яшчэ не прагулялі ні аднаго двубою, пры ліку 0:2 у супрацьстаянні не здавалася найлепшаю перспектываю.

Роварныя гонкі

Пераможцам дзявятага этапу знакамітай шматдзённай роварнай гонкі «Джыра д’італія» стаў калумбіец Наіра Кінтана, які пераадолеў дыстанцыю 149 кіламетраў за 3 гадзіны 44 хвіліны і 51 секунду.

Хакей: чэмпіянат свету

На сусветным хакейным першынстве адбыліся сёння дзве сустрэчы. Найбольш нас цікавіў двубой у актэце Б у Кёльне, у якім Данія ў выніку даціснула Італію 2:0. Гэта азначае, што зборная Беларусі застанецца ў элітным дывізіёне, незалежна ад заўтрашняга ліку ў нашай сустрэчы з нарвежцамі. Вікінгі сёння ў групе А ў Парыжы разгромна 0:5 саступілі канадцам.

Фота: Susana Vera / Reuters / Forum