Аб'ектыў 12.05.2017 Агляд спартовых навінаў


Футбол

«Манчэстэр Юнайтэд» – «Аякс», менавіта такая афіша будзе ў фінальнага матчу Лігі Еўропы, які 24-га траўня пройдзе ў Стакгольме. «Манкуніянцы» на «Олд Трэфард» мірам 1:1 разышліся з «Сэльтаю», аднак у першым паўфінальным матчы ў гасцях былі мацнейшыя 1:0.

Муай-тай

Больш за 16 медалёў рознага гатунку ў скарбонцы беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па муай-тай, які скончыўся ў беларускай сталіцы. У апошні дзень турніру на найвышэйшую прыступку п’едэсталу ўздымаліся нашыя Дзіяна Емельянава і Дзмітрый Валент.

Тэніс

Непераадольнаю сталася стадыя 1/8 фіналу парнага разраду для Максіма Мірнага і Томі Гааса на турніры асацыяцыі тэнісістаў прафесіяналаў серыі «Мастэрз» у «Мадрыдзе». Беларуска-нямецкі тандэм у двух сэтах 3:6, 4:6 саступіў гаспадарам кортаў: Фэлісьяна Лопэсу і Марку Лопэсу.

Фота: Darren Staples / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары