Аб'ектыў 14.02.2017 Агляд спартовых навінаў


Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова правёў сёння апошні хатні двубой рэгулярнага чэмпіянату ў СЭГА-лізе. Нашая каманда прымала віцэ-чэмпіёна Харватыі, каманду «Нэксэ». У выніку мы без праблемаў разабраліся з апанентам 37:29.

Гарналыжны спорт

Чарговы камплект узнагародаў разгулялі на чэмпіянаце свету па гарналыжным спорце, што працягваецца ў швейцарскім Санкт-Морыцы. У камандным турніры залатую ўзнагароду заваявала французская зборная.

Тэніс

На закрытых хардаўскіх кортах галандскага Ротэрдаму распачаўся буйны турнір асацыяцыі тэнісных прафесіяналаў, прызавы фонд якога складае Eur 1.7 млн. Чацвёртая ракетка свету чэх Томаш Бэрдых без праблемаў на старце разабраўся з кваліфікаем Мар’юсам Капілем – 7:6, 6:4.

Глядзі таксама
Каментары