Агляд спартовых навінаў


Хакей: чэмпіянат свету

На хакейным першынстве свету сёння былі ўжо згуляныя дзве сустрэчы. У Парыжы ў нашай групе Нарвегія без праблемаў разабралася са Славеніяй 5:1. У іншым актэце, які базуецца ў Кёльне, Італія саступіла Латвіі 1:2. Беларусы ў аўторак атрымалі дзень адпачынку, а заўтра нас чакае сустрэча са Швейцарыяй. Далей Дэйву Льюісу і кампаніі адступаць няма куды: за плячыма тры паразы з розніцаю шайбаў 3:15 і апошні радок турнірнае табліцы.

Хакей: НХЛ

За акіянам працягваецца плэй-оф Кубка Стэнлі, і ўся ўвага заўзятараў прыкутая да супрацьстаяння дзвюх найлепшых на сёння камандаў Усходняй канферэнцыі, а магчыма, і ўсёй лігі. «Ўошынгтан» у шостым матчы серыі на выездзе сустракаўся з «Пітсбургам».

Тэніс

Другі раўнд тэніснага турніру, які працягваецца на грунтовых кортах Мадрыду, не скарыўся Марыі Шарапавай. Расяянка, якая пасля дыскваліфікацыі толькі ўцягваецца ў барацьбу, атрымала адмысловае запрашэнне на гэтыя спаборніцтвы ад арганізатараў, з чаго былі не задаволеныя шмат хто з тэнісістаў, у тым ліку і канадка Эжэні Бушар. Менавіта яна і перамагла Шарапаву ў другім коле. Пасля матчу Марыя пракаментавала ажыятаж вакол гэтага двубою.

Футбол

Позна ўвечары сёння вызначыцца першы ўдзельнік галоўнага старту футбольнай Лігі Чэмпіёнаў. У Турыне мясцовы «Ювэнтус» будзе прымаць французскі клуб «Манака».

Фота: Alexander Demianchuk / TASS / Forum