Агляд спартовых навінаў

Хакей: чэмпіянат свету

У Францыі і Нямеччыне стартаваў восемдзесят першы чэмпіянат свету па хакеі. Ён будзе праходзіць у двух гарадах – Парыжы і Кёльне. У першынстве возьмуць удзел 16 камандаў, якія разбітыя на дзве групы, шэсць у кожнай. Беларуская зборная атрымала прапіску ў групе «Б» у горадзе з Луўрам і Эйфэлевай вежай, а сёння дружына Дэіва Льюіса ў сваім першым матчы сустракалася з Фінляндыяй і саступіла 2:3.

Футбол

«Манчэстэр Юнайтэд» не здолеў датэрмінова зняць усіх пытанняў пра вынік двухматчавага супрацьстаяння з іспанскаю «Сэльтаю». У першым паўфінальным двубоі футбольнай Лігі Еўропы Жузэ Мурынню і кампанія на выездзе толькі з мінімальным лікам 1:0 перамагла апанента.

Хакей: НХЛ

За акіянам працягваецца барацьба за Кубак Стэнлі, а ў чарговы гульнёвы дзень адбылася толькі адна сустрэча. «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» у чацвёртым двубоі серыі з «Атаваю» ўдома быў мацнейшы за «Сэнатарз» 4:1.

Фота: Grigory Dukor / Reuters / Forum

Глядзі таксама