Агляд спартовых навінаў

Футбол: Кубак Расеі

Вызначыўся ўладальнік Кубка Расеі па футболе. У фінальным матчы на знакамітым сочынскім стадыёне «Фішт» сустракаліся маскоўскі «Лакаматыў» і клуб «Урал» з Екацерынбургу. Ён прадказальна атрымаўся не вельмі яскравы і багаты на небяспечныя моманты. Усё ж такі на коне стаяў не толькі трафей, але і пуцёўка ў Лігу Еўропы.

Футбол: Ліга чэмпіёнаў

Першы матч паўфінальнай серыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў быў згуляны на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў». Гаспадар поля «Рэал» у чарговым мадрыдскім дэрбі выйшаў пераможцам, і нават перамог «Атлетыка» з буйным лікам 3:0. Усе тры галы забіў Крыштыяну Ранаўду.

Тэніс

Буйны турнір асацыяцыі тэнісістаў прафесіяналаў «Millennium Estoril Open», прызавыя якога сёлета складаюць $ 540 тыс., стартаваў на грунтовых кортах партугальскага Эштурылу. Аргентынец Хуан Марцін Дэль Потра з перамогі распачаў гульню на гэтых спаборніцтвах.

Фота: Nick Potts / Press Association Images / Forum

Глядзі таксама